Канцлер Аўстрыі сыходзіць у адстаўку з-за абвінавачванняў у карупцыі


Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў аб сыходзе са сваёй пасады пасля таго, як некалькі дзён таму пракуратура краіны пачала супраць яго расследаванне па абвінавачванні ў карупцыі.

Себасцьян Курц.
Фота: orf.at

Учора, 9 кастрычніка, Себасцьян Курц публічна выступіў па тэлебачанні, дзе заявіў, што вызваляе пасаду, каб прадухіліць палітычны крызіс і хаос, паведамляе мясцовая прэса. Аднак палітык плануе застацца лідарам Аўстрыйскай народнай партыі і спадзяецца стаць яе лідарам у парламенце.

«Каб вырашыць патавую сітуацыю, я хачу вызваліць месца, каб не дапусціць хаосу і забяспечыць стабільнасць. Я папрасіў урадавую каманду ад Народнай партыі абавязкова працягнуць працу. У якасці лідара Народнай партыі, якая валодае большасцю галасоў, я прапанаваў федэральнаму прэзідэнту Аляксандэра Шалленберга ў якасці кіраўніка ўрада», – заявіў Курц.

Пракуратура Аўстрыі, якая займаецца антыкарупцыйнымі справамі, раней пацвердзіла, што вядзе расследаванне ў дачыненні да Курца і яшчэ дзевяці асоб, якія падазраюцца ў злоўжыванні даверам і карупцыі.

Па версіі следства, з 2016 па 2018 гады міністэрства фінансаў краіны выкарыстала бюджэтныя сродкі для фінансавання рэкламных аб’яваў у адной з аўстрыйскіх газет у абмен на размяшчэнне апытанняў грамадскай думкі, выгадных для партыі Курца. Гэта, як мяркуецца, было часткай плана, які дазволіў Курцу спачатку прыйсці да ўлады ў Аўстрыйскай народнай партыі, а пазней заняць пасаду канцлера.

Себасцьян Курц.
Фота: orf.at

Па словах палітыка, вылучаныя супраць яго абвінавачванні ў карупцыі – «ілжывыя». Аднак Курц апынуўся пад масіўным ціскам з боку апазіцыі, у тым ліку партнёр па ўрадавай кааліцыі – партыя «Зялёныя» – настроіўся супраць яго, заявіўшы, што з-за сур’ёзнасці абвінавачванняў ён больш не можа займаць пасаду канцлера. Таксама ён падвяргаецца абвінавачванням з боку аўстрыйскіх сродкаў масавай інфармацыі.

У штаб-кватэры Аўстрыйскай народнай партыі, якую ён узначальвае, ведамстве федэральнага канцлера і Міністэрстве фінансаў Аўстрыі 6 кастрычніка прайшлі ператрусы.

Расследaванні
«Pandora Papers»: Як сын Шэймана таемна здабываў золата ў Афрыцы
2021.10.04 20:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў