Беларускія мытнікі абнавілі сваё абсталяванне і зрабілі 25-кіламетровыя чэргі на мяжы


Сотні грузавікоў не могуць патрапіць на тэрыторыю Еўразвязу ў раёне Берасця. Чарга расцягнулася ад Тэльмаў да пераходу Казловічы. 8 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Сітуацыя з чэргамі цяжкавікоў на мяжы Беларусі з Еўразвязам пагаршаецца. У параўнанні з 8 кастрычніка чэргі цяпер з абодвух бакоў мяжы. Аўтамабілі не могуць не толькі выехаць з Беларусі, а і ўехаць у нашу краіну.

Памежны камітэт заяўляе, што 7 кастрычніка праводзілася абнаўленне мытнага абсталявання, што і прывяло да ўзнікнення чэргаў з грузавога транспарту на мяжы з Еўразвязам, і што ад сёння праблема вырашаецца. Але здаецца, што праблема толькі пагаршаецца.

Самыя горшая сітуацыя вакол Берасця. Чарга расцягнулася ад Тэльмаў да пераходу Казловічы, а гэта амаль 25 кіламетраў (перад выходнымі было 20).

Цяпер вялікая чарга і з іншага боку мяжы. Яна пачынаецца ад «Лотаса» (прыкладна 17 кіламетраў ад Бялай-Падляскі і цягнецца на 29 кіламетраў). Ёсць чэргі і на іншых пераходах паміж Польшчай і Беларуссю.

Вялікія чэргі на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй. Калі праблема будзе развязаная, не паведамляецца.

Hавiны
Калапс на беларуска-польскай мяжы: чарга з фураў расцягнулася амаль на 20 км
2021.10.08 19:11

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў