Беларуская дыяспара пачала збор грошай для ахвяр абвальвання дома ў Батумі


Беларусы Грузіі пачалі збор сродкаў для ахвяр абвалу жылога будынка ў Батумі. Нашыя суайчыннікі кажуць, што мясцовыя жыхары заўсёды ім дапамагалі, цяпер прыйшоў час адплаціць той жа манетай у адказ.

Мемарыял памяць ахвяр абвальвання дома ў Батумі.
Фота: Белсат

«Беларусы Батумі ўзрушаныя трагедыяй, якая здарылася, і спачуваюць сваякам і блізкім загінулых. Для таго, каб дапамагчы пацярпелым сем’ям, беларуская дыяспара Аджарыі абвясціла збор ахвяраванняў», – сказаў Белсату праваабаронца Раман Кісляк.

11 кастрычніка ў Грузіі абвешчаны дзень жалобы. У горадзе таксама зʼявіўся мемарыял, куды людзі нясуць кветкі ды цацкі, каб ушанаваць памяць ахвяраў.

Абрушэнне дому ў Батумі.
Фота: 24.kz

Трагедыя адбылася ў Батумі 8 кастрычніка – абваліўся пяціпавярховы жылы дом. Пасля працы ратавальнікаў з-пад завалаў былі вынятыя целы дзевяці чалавек. Чатырох чалавек, у тым ліку адно дзіця, вынялі з-пад завалаў жывымі. Па дадзеных МУС Грузіі, прычынай інцыдэнту магло стаць разбурэнне апорнай сцяны дому з-за рамонту на першым паверсе.

Усяго ў выратавальнай аперацыі прыняло ўдзел каля 300 ратавальнікаў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў