Украінская армія вызваліла больш за 30 населеных пунктаў на Харкаўшчыне


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся з штодзённым зваротам у якім распавёў пра вынікі наступу Збройных сілаў Украіны на Харкаўшчыне. Палітык распавёў пра поспехі арміі і вяртанне кантролю над населенымі пунктамі вобласці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: aspi.com.ua

Збройныя сілы Украіны працягваюць контрнаступ і вызваляюць населеныя пункты, якія раней акупавалі расейцы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў некаторыя падрабязнасці.

«Наша армія, разведка і СБУ працягваюць актыўныя дзеянні на некалькіх аператыўных кірунках. Яны паспяхова працягваюцца. У гэты час Збройныя сілы Украіны вызвалілі і ўзялі пад кантроль больш за 30 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці. Працягваюцца мерапрыемствы па правяранні і ахове тэрыторыі ў некаторых вёсках вобласці, паступова бяром пад кантроль новыя населеныя пункты – паўсюль вяртаем украінскі сцяг і абарону ўсім нашым людзям…

Не забываем і пра іншыя кірункі. Жорсткія баі працягваюцца як на Данбасе, так і на поўдні нашай краіны. Прашу ўкраінцаў з вызваленай тэрыторыі: паведамляйце, калі ласка, прадстаўнікам нашых сілаў любую вядомую вам інфармацыю пра злачынствы акупантаў на ўкраінскай зямлі», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо 199 дзён. На працягу апошняга тыдня Украіна распачала контрнаступ і паспяхова вяртае свае тэрыторыі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 9 верасня
2022.09.09 18:14

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў