У Віцебску завочна асудзілі святара, які пакінуў Беларусь


У судзе Першамайскага раёну Віцебску асудзілі ксяндза і пробашчам парафіі Святога Духа Андрэя Вашчука. Святара на судзе не было, але гэта не перашкодзіла прызнаць яго вінаватым і прысудзіць штраф, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ксёндз Андрэй Вашчук.
Фота: catholicnews.by

Ксяндза Андрэя Вашчука абвінавацілі ў тым, што ён размясціў у Telegram-чаце «Рэальная Беларусь» выявы са свастыкай у карыкатурнай форме. Міліцыянты склалі пратакол на святара ў той момант, калі ён быў за кратамі паводле іншай адміністрацыйнай справе.

Суддзя суда Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Андрушэнка заявіў, што святар, паводле звестак памежнага камітэту, пешшу сышоў у Літву яшчэ 15 жніўня, таму справу разглядалі без ягонага ўдзелу. У выніку суд пакараў святара штрафам у памеры 320 рублёў.

15 ліпеня пробашча парафіі Святога Духа Андрэя Вашчука затрымалі і прысудзілі яму 30 содняў арышту. Першыя 15 содняў святар атрымаў паводле арт. 24.23 КаАП за аватарку ў Facebook з бел-чырвона-белым сцягам. У матэрыялах справы таксама пазначаны і іншыя фотаздымкі ягонай галерэі, у тым ліку са сцягам Украіны. Другі арышт яму прысудзілі паводле арт. 19. 11 КаАП за ўдзел у тэлеграм-чаце «free_vtb», прызнаным уладамі экстрэмісцкім. Пакуль святар быў за кратамі, звязаныя з сілавікамі паблікі чынілі ягонае цкаванне: святара вінавацілі не толькі ў закліках да пратэстаў, але нават ва ўжыванні наркотыкаў.

Аналітыка
Нелаяльных больш, чым здаецца. Як рэжым Лукашэнкі праз вайну з новай сілай абрынуўся на цэрквы
2022.08.14 09:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў