Навапалачанка Ганна Тукава, якая правяла антываенную акцыю 1 верасня, дагэтуль за кратамі


Жыхарка Наваполацку Ганна Тукава, якая 1 верасня на школьнай лінейцы правяла антываенную акцыю, ужо тыдзень знаходзіцца за кратамі. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы паведамілі, што 8 верасня над Ганнай Тукавай адбыўся чарговы суд. Жанчыну вінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі «экстрэмісцкага зместу» (арт. 19.11 КаАП) – нібыта за падпіску ў сацсетцы «Вконтакте» на два «экстрэмісцкія» каналы. Суддзя Зінаіда Балаболава аштрафавала навапалачанку на 30 базавых велічынь (960 рублёў).

Пры гэтым Ганну працягваюць утрымліваць пад вартай, нягледзячы на тое, што, згодна з заканадаўствам, адміністрацыйны арышт не можа ўжывацца да жанчын з няпоўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны.

Вядома, што на Гану Тукаву склалі яшчэ адзін пратакол за «экстрэмізм».

1 верасня падчас школьнай лінейкі ў наваполацкай гімназіі выступалі людзі ў вайсковай форме. Падчас выступу Ганна правяла антываенную акцыю: стала перад людзьмі ў вайсковай форме і паказала знак «Victory». Праз некаторы час дзяўчыну ў невядомым кірунку павёў супрацоўнік МУС. Дзяўчына сыходзіла пад апладысменты людзей. Пазней стала вядома пра яе затрыманне.

Як стала вядома, 1 верасня Ганна прыводзіла на лінейку сваю дачку-сямікласніцу. Жанчыне 40 гадоў, яна працуе прадаўцом-кансультантам.

Hавiны
У Віцебску завочна асудзілі святара, які пакінуў Беларусь
2022.09.10 13:13

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў