Ад вайсковых вучэнняў у Тайвані да мацнейшага землятрусу ў Кітаі. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Пратэсты супраць павышэння коштаў на бензін у Інданэзіі, больш за 80 загінулых у выніку мацнейшага землятрусу у Кітаі, вайсковыя вучэнні ў Тайвані, лясны пажар у штаце Каліфорнія ў ЗША, смерць каралевы Элізабэт II і высыханне вадасховішча Кантрэф у Вялікай Быртаніі – сабралі асноўныя падзеі тыдня ў фотаздымках. 

Салёнае возера на поўдні гораду Юнь-Чэн (Yuncheng). Гэты вадаём – самае буйное ў Кітаі радовішча мінеральнай солі і найбуйнейшая ў свеце крыніца глаўберавай солі. Улетку аднаклеткавая водарасць Dunaliella salina пры ўзаемадзеянні з соллю афарбоўвае ваду ў яркія колеры. Юнь-Чэн (Yuncheng), Кітай.
Фота: CFOTO / ddp images / Forum
Рабочыя ўдзельнічаюць у акцыі пратэсту супраць павышэння цэнаў на бензін у Сэмаранге (Semarang). Урад Інданезіі павысіў субсідаваныя цэны на паліва прыкладна на 30 працэнтаў пасля росту коштаў на нафту ва ўсім свеце. Сэмаранге (Semarang), Інданезія.
Фота: WF Sihardian / NurPhoto / AFP / East News
Від на вадасховішча Кантрэф (Cantref) у нацыянальным парку Брэкан Біканз (Brecon Beacons), дзе з-за невялікай колькасці ападкаў у спалучэнні з рэкорднымі тэмпературамі ў ліпені значна знізіўся ўзровень вады. Брэкан Біканз (Brecon Beacons), Вялікая Брытанія.
Фота: Ben Birchall / Press Association / East News

«Белсат» ужо рабіў падборку фотаздымкаў, якія распавядаюць аб наступствах змянення клімату ў свеце, глядзіце яе тут.

Ратавальнікі ідуць у вёску Гунхэ (Gonghe) у рамках выратавальнай аперацыі. У выніку землятрусу магнітудай 6,8 балаў мінімум 88 чалавека загінулі ў акрузе Лудзінг (Luding), Кітай.
Фота: Cheng Xueli / Xinhua News Agency / Forum
Незвычайны сад «PoliNations» на плошчы Вікторыя ў Бэрмінгэм (Birmingham), які складаецца з пяці дрэў вышынёй 12 метраў і больш з 6000 раслін. Бэрмінгэм (Birmingham), Вялікая Брытанія.
Фота: Jacob King / PA Images / Forum
Тайваньская армія праводзіць баявыя вучэнні з-за ўзмацненнем Пекінам вучэнняў каля Тайваня. Піндун (Pingtung), Тайвань.
Фота: Ceng Shou Yi / NurPhoto / AFP /East News
Пажарныя змагаюцца з лясным пажарам на схіле гары ля Гэмэта (Hemet) у Каліфорніі, ЗША.
Фота: AP Photo / Ringo H.W. Chiu / East News

Нагадаем, што тут мы сабралі здымкі з наймацнейшых па сіле пажараў ў Каліфорніі і да чаго яны прыводзяць.

Акцыя памяці забітых у паселішчы Аленаўка (Данецкая вобласць) украінскіх абаронцаў. У выніку выбуху 29 ліпеня 2022 года ў Аленаўцы загінулі 53 украінскія палонныя. Кіеў, Украіна.
Фота: Ruslan Kaniuka / Ukrinform / East News
Мясцовыя жыхары атрымліваюць ежу ад валанцёраў у раёне Паўночнай Салтаўцы, адным з найбольш абстраляных месцаў у Харкаве, Украіна.
Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum
Людзі прыйшли да Бакінгэмскага палацу, каб выказаць спачуванні ў сувязі са смерцю каралевы Элізабэт II ва ўзросце 96 гадоў. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Henry Nicholls / Reuters / Forum

Успаміны з сумеснага жыцця Элізабэт II і ейнага мужа Філіпа, герцага Эдынбургскага, мы ўзгадалі ў асобнай падборцы тут.

Наведвальнікі прэзентацыі прадукцыі Apple 2022 на мерапрыемстве ў іх штаб-кватэры ў Купэртынаў (Cupertino). Кампанія Apple прэзентавала новыя мадэлі разумных гадзіннікаў Apple Watch, навушнікаў AirPods, а таксама палепшаныя версіі смартфонаў iPhone. Купэртынаў (Cupertino), ЗША.
Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў