У Менску вызначылі тры гістарычныя кварталы


Што атрымаюць з таго статусу Верхні Горад, Ракаўскае прадмесце і Траецкая гара, невядома, але цяпер гэта гістарычныя кварталы.

Верхні Горад. Менск, Беларусь. 18 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Надаць статус гістарычнага кварталу тром часткам сталіцы пастанавіў Менскі гарсавет на 29-й сэсіі 10 верасня, піша дзяржаўнае агенцтва «Минск-новости».

Тлумачаць рашэнне патрэбай у «рэгістрацыі асобных элементаў аб’ектаў і афармлення прадугледжаных заканадаўствам дакументаў з адраснаю прывязкай», а таксама тым, што прапановы былі апублікаваныя ў дзяржаўных газетах, а пярэчанняў не паступала.

Няміга. Справа на фота – савецкі гмах у межах гістарычнага кварталу. Менск, Беларусь. 14 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Межы гістарычных кварталаў такія:

  • Верхні Горад – вуліцы Гарадскі Вал, Няміга, Зыбіцкая, Інтэрнацыянальная, Янкі Купалы і праспект Незалежнасці;
  • Ракаўскае прадмесце – вуліцы Ракаўская, Шпалерная, Замкавая, праспект Пераможцаў, вуліцы Няміга, Ракаўская Слабада, Юбілейная плошча;
  • Траецкая гара – вуліцы Старавіленская, Камуністычная і рака Свіслач.
Загадкі беларускай гісторыі
Як забівалі Менск: трагедыя Верхняга гораду
2020.02.18 16:29

У гістарычных кварталах засталося не так шмат гістарычнай забудовы, але ёсць нямала сучасных будынкаў або, у выпадку Верхняга Гораду, навабудаў з хіба намёкамі на гістарычную забудову. Гістарычныя будынкі ў тых раёнах зносілі, у тым ліку 5 гадоў таму знеслі будынкі XIX стагоддзя на скрыжаванні Вызвалення і Шпалернай (цяпер гэта гістарычны квартал Ракаўскае прадмесце) – пазбавіць іх статусу гістарычна-культурнай каштоўнасці прасіў мітрапаліт Павел.

Кавярні ў навабудах на вуліцы Зыбіцкай. Менск, Беларусь. 18 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Акрамя таго, Менскі гарсавет пастанавіў захаваць адпаведныя назвы за працягам вуліцаў Галубка ды Ігнатоўскага, а праектаваную вуліцу ў раёне вуліцаў Шаранговіча, Гарэцкага і Рафіева назваць завулкам Максіма Гарэцкага.

Hавiны
У гістарычным цэнтры Магілёва задумалі збудаваць яшчэ адзін гмах. Мясцовыя збіраюць подпісы супраць
2021.07.28 17:39

АА belsat.eu

Стужка навінаў