У Беларусі з'явяцца грамадскія інспектары


У Беларусі з’явіцца сістэма грамадскіх інспектараў. У іх функцыю ўвойдзе дапамога Камітэту дзяржкантролю. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Грамадскія інспектары, якія зʼявяццаў у Беларусі, будуць выконваць свае абавязкі на грамадскіх пачатках у вольны ад асноўнай працы або вучобы час. Кіраваць дзейнасцю інспектараў будзе КДК. Стаць грамадскімі інспектарамі могуць грамадзяне Беларусі ад 25 гадоў, «здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях аказваць садзейнічанне кантралюючым органам».

«Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія абʼяднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да працы ў якасці грамадскіх інспектараў, у тым ліку для выканання сацыяльна-значных задач, напрыклад, маніторынгу коштаў на тавары першай неабходнасці, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці», – паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Hавiны
У Беларусі «таемна» лютуе афрыканская чума свінняў – выцек дакумент Мінсельгасу
2021.09.10 11:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў