Дзмітрый Баскаў пакінуў пасаду Старшыні ФХБ


Дзмітрый Баскаў, якога Міжнародная федэрацыя хакею дыскваліфікавала на 5 год, пакінуў пасаду старшыні Федэрацыі Хакею Беларусі, паведамляе сайт аб’яднання.

Дзмітрый Баскаў напісаў заяву аб сыходзе з Федэрацыі хакея Беларусі. Раней Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў.

Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыя хакею на лёдзе (IIHF) вырашыла дыскваліфікаваць са спартовай дзейнасці старшыню Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзмітрыя Баскава. Рашэнне апублікавалі 8 верасня.

Аб’ектыў
Старшыню хакейнай федэрацыі Баскава дыскваліфікавалі
2021.09.08 23:24

Рашэнне прынялі пасля 10-месячнай праверкі дысцыплінарнай камісіі. Тая прызнала Баскава вінаватым у парушэнні Нормаў паводзінаў IIHF праз спробы наўпроставага ўплыву на іншых, каб тыя падтрымлівалі ўрад Беларусі, у пагрозах і дыскрымінацыі беларускіх атлетаў праз іхныя палітычныя погляды. Таксама Баскава прызналі вінаватым у парушэнні артыкулу 5 Алімпійскай хартыі і правілаў IIHF праз адкрытае падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі.

IIHF таксама прыйшло да высновы, што «нельга выключаць» прысутнасці Баскава пры нападзе на Рамана Бандарэнку, які пазней памёр. Дастатковых наўпроставых доказаў актыўнага ўдзелу Баскава ў забойстве IIHF не выявіла, але камісія дапускае на падставе звестак, аўдыё- і відэазапісаў, атрыманых з медыяў і Беларускага фонду спартовай салідарнасці, што спартовы функцыянер мог прысутнічаць пры канфлікце, які прывёў да смерці жыхара плошчы Пераменаў.

Hавiны
Сёння б споўнілася 32 гады Раману Бандарэнку
2021.08.01 13:36

10 верасня Telegram-канал @nic_and_mike апублікаваў злітую кібер-партызанамі аўдыязапіс размовы, на якой, асобаў з галасам падобны да Дзмітрыя Баскава размаўляе з адным з хакеістаў.

«Ты ж паказваеш, што ты, бл*, не паважаеш прэзідэнта, што ты, бл*, яго не прызнаеш, што ты, бл*, лічыш, што ён павінен, на*, скласці паўнамоцтвы, што ён смешны. Давай я табе шчыра скажу: я мог наогул з табой сёння не сустракацца, згодны? Проста звольнілі бы і забыліся», – кажа меркавана Баскаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў