За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў жанчыну ў дэкрэце


Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 32-гадовай Кацярыны Лукашэвіч, паведамляе «Вясна».

Кацярына Лукашэвіч.
Фота: Вясна

На «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў шматлікіх паслявыбарчых акцыях пратэсту, анонсы якіх глядзела ў «дэструктыўных каналах».

Сілавікі пішуць, што цяпер жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.

Пад вечар стала вядома, што Кацярыну вызвалілі.

Hавiны
У Бабруйску вынеслі прысуды «рэйкавым партызанам» – да 16 гадоў калоніі
2022.08.10 15:31

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў