Украінскія вайскоўцы замініравалі мяжу з Беларуссю


Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, такія захады тлумачацца магчымасцю ўварвання ва Украіну з боку Беларусі. Замініраваныя месцы пазначаныя адпаведнымі знакамі.

Крыніца: Volyn100obrTrO/Telegram

Украінцаў, якія жывуць у прымежных з Беларуссю паселішчах Валынскай вобласці, просяць быць асцярожнымі пры наведанні лясных масіваў і выездзе на абочыну дарог.

«Адпаведныя падраздзяленні нашай брыгады ажыццявілі комплекс інжынерных загародаў, у тым ліку мінных, у сувязі з пагрозай уварвання з тэрыторыі РБ. Месцы такіх загародаў маркаваныя ўказальнікамі «Небяспечна: міны!». Камандаванне брыгады просіць грамадзянаў быць асцярожнымі і выконваць захады бяспекі!» – адзначаюць у паведамленні.

Днямі прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дэмчанка ў эфіры тэлемарафону заявіў, што пагроза ўварвання акупантаў ва Украіну з боку Беларусі застаецца. Таму Збройныя сілы Украіны супольна з памежнікамі ўвесь час адсочваюць сітуацыю і ўмацоўваюць межы.

У пачатку жніўня выведка ЗСУ паведамляла, што Расея перакідвае ў Беларусь новую зброю.

Аб’ектыў
Расея даставіла ў Беларусь дадатковую зброю. Ваенны аналітык: верагодна рыхтуецца новы напад
2022.08.07 23:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў