У Менску сям'я атруцілася бледнымі паганкамі – усе ў рэанімацыі


У лесапарку ў Сухараве мянчук сабраў цэлы пакет грыбоў – як думаў, зялёнак – і прынёс дадому. Жонка прыгатавала грыбы на вячэру: муж, жонка і двое няпоўнагадовых дзяцей з’елі іх разам.

На наступны дзень усім зрабілася благае адчулі сябе дрэнна і звярнуліся да медыкаў. Цяпер яны ў рэанімацыі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Зялёнкі (зверху) і бледныя паганкі (знізу). Калаж з фота: uofa.ru, ferma.expert

Аказалася, што сабраныя грыбы – бледныя паганкі. Следчыя праводзяць праверку па факце атручэння сям’і грыбамі.

Галоўная парада ў выпадку атручэння грыбамі – не марудзіць. Як толькі з’явіліся першыя сімптомы – галаўны боль ці боль у жываце, ваніты, дыярэя і гэтак далей, – адразу звяртацца па дапамогу да медыкаў. Пакуль брыгада едзе, а ванітаў няма, прачысціць арганізм можна актывізаваным вугалем з разліку палова грама – грам на кілаграм вагі цела пацярпелага.

Hавiны
Грыбны сезон: магчымасць адпачыць, зарабіць, але варта памятаць і пра небяспеку
2021.09.23 15:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў