У экс-рэдактаркі «Первого канала» Марыны Аўсяннікавай праходзіць ператрус паводле крымінальнай справы


Да былой работніцы «Первого канала» Марыны Аўсяннікавай, якая ў сакавіку выйшла ў жывы эфір тэлеканалу з антываенным плакатам і выступае супраць вайны з Украінаю, прыйшлі з ператрусам паводле справы аб «фэйках» пра расейскае войска, паведамляе «ОВД-Инфо».

Марына Аўсяннікава.
Фота: Коммерсантъ

Адвакат журналісткі Дзмітрый Захватаў перадае, што аператыўнікі ўварваліся ў дом Аўсяннікавай, не чакаючы адваката.

Раней суд двойчы штрафаваў Аўсяннікаву за «дыскрэдытацыю» ўзброеных сілаў пасля ейных выказванняў супраць вайны. Першы штраф яна атрымала 28 ліпеня – пасля выказванняў каля суда падчас абрання меры стрымання палітыку Іллю Яшыну. Тады Аўсяннікава ў сваім каментары назвала вайну «самым жудасным злачынствам XXI стагоддзя». Суд прызначыў ёй штраф памерам 50 тысячаў расейскіх рублёў (каля 830 долараў). Другі раз яе аштрафавалі на 40 тысячаў рублёў (каля 660 долараў) за «дыскрэдытацыю» ўзброеных сілаў Расеі праз допісы ў Facebook.

Аналітыка
Учынак, падрыхтоўка перавароту ці метадычка Суркова? Ацэнкі акцыі Марыны Аўсяннікавай у эфіры «Первого канала»
2022.03.15 13:12

Нагадаем, што 14 сакавіка Марына Аўсяннікава ў жывым эфіры праграмы «Время» на «Первом канале» з’явілася з пратэставым плакатам супраць вайны ва Украіне. Перад гэтым жанчына запісала зварот і заклікала расейскія ўлады спыніць ваенныя дзеянні. Пасля яе затрымала паліцыя, пазней суд аштрафаваў на 30 тысячаў рублёў (каля 500 долараў).

Каментар
Ці кантралююць у Беларусі незалежныя медыі? Што за Камісія этыкі БАЖ
2022.08.10 10:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў