Ці пацерпіць Расея ад таго, што Еўропа перастане набываць яе вугаль?


Дырэктар энергетычных праграм Цэнтру Разумкова Уладзімір Амельчанка ў эфіры «Белсату» адзначыў, што страта Расеяй еўрапейскага рынку будзе адчувальнай:

«Расея пацерпіць пэўныя страты – 8 мільярдаў еўра на дарозе не валяюцца. Зямясціць іншымі рынкамі рынак Еўрапейскага Звязу Расея цалкам не зможа, не больш, чым на 50%».

Эксперт мяркуе, што Расеі выпадзе прадаваць лішні вугаль з вялікай зніжкай і з горшай лагістыкай, што прывядзе да стратаў у 5 мільярдаў штогод.

Рашэнне не набываць расейскі вугаль тым больш істотнае на фоне скарачэння паставак расейскага газу. Так у Нямеччыне вырашылі аднавіць вугальныя ЦЭЦ, якім спатрэбіцца вялікая колькасць паліва. Яго выпадзе шукаць у далёкіх краінах: Венесуэле, Калумбіі, Аўстраліі ці ЗША. Пры тым, кошт вугля вырас у тры разы за апошнія паўгода.

«Гэта будзе негатыўна адбівацца на спажыўцах. Але я ўхваляю дзеянні Еўрапейскага Звязу, бо тут перамаглі каштоўнасці, а не кошты», – падкрэсліў Амельчанка.

Ад адмовы ЕЗ ад вуглю страты панясуць не толькі расейскія рэгіёны здабычы паліва, але і акупаваныя тэрыторыі ЛДНР.

«Там вялікія запасы вугля, вялікі ўзровень яго здабычы. Часткова плынь ішла праз розныя «пракладкі», трапляў у Еўрапейскі Звяз. Вугальная галіна Расеі можа паступова дэградаваць, павялічыцца беспрацоўе і гэта сур’ёзна скажацца на сацыяльна-эканамічным клімаце і на агульнай атмасферы ў Расейскай Федэрацыі», – перакананы дырэктар энергетычных праграм.

Тэарэтычна Расея можа наладзіць кантрабанду свайго вугля праз Казахстан, але гэта малаверагодна, мяркуе эксперт:

«Я сумняюся, што нейкія значныя абʼёмы могуць быць пастаўленыя пад чужым сцягам. І Казахстан мала ў гэтым зацікаўлены, бо ён намагаецца прытрымлівацца санкцыйнай палітыкі.Казахстан залежыць ад Захаду і яму няма сэнсу так рызыкаваць».

Hавiны
Еўразвяз рыхтуецца правесці зіму без расейскага газу
2022.07.20 18:09

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў