Паводле інфармацыі Белстату, інфляцыя за месяц склала 0,5 %


Патаннелі садавіна і гародніна, а малако, мяса і паслугі дашкольных установаў падаражэлі.

Паводле новай справаздачы Белстату, самая вялікая змена кошту тычыцца харчоў: садавіна патаннела на 11,3 %, гародніна – на 14,2 %. Менш выпала плаціць беларусам за жаночы абутак (–0,2 %) і паслугі паветранага транспарту (–0,7 %).

Падвысіліся цэны на паслугі дашкольных установаў (+9,5 %), турыстычныя паслугі (+6,6 %), сродкі для мыцця (+4,6 %), чыгуначны транспарт (+4,5 %) і друкаваныя выданні (+3,9 %). На 2 % падаражэлі тэлевізары.

Малако і малочныя вырабы падвысіліся ў цане на 1,3 %, а мяса – на 1,1 %.

Інфляцыя за год склала 18 %. Харчовыя тавары падаражэлі на 19,6 %, нехарчовыя – на 20,7 %, паслугі – на 12 %.

Аналітыка
Наколькі падаражэлі харчы ў Беларусі за год. Спраўдзілі ў онлайн-гіпермаркеце
2022.08.05 08:30

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў