Беларусы займаюць другое месца сярод легальна працоўных замежнікаў у Польшчы


У Польшчы легальна працуе больш за мільён замежнікаў. Грамадзяне Украіны складаюць самую вялікую групу, за ёй ідуць беларусы і грузіны. Пра гэта распавяла міністарка ў справах сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларусы ў Польшчы. Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат

Паводле Міністэрства сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы, на канец ліпеня 2022 года грамадзянаў Украіны, якія легальна працуюць у Польшчы, 735,8 тысячы чалавек. Далей ідуць беларусы – 91,2 тысячы, а трэцюю паводле велічыні групу складаюць грамадзяне Грузіі – 29,1 тысячы чалавек.

Усяго ў 2018–2022 гадах выдалі больш за 9,7 мільёна дазволаў, у тым ліку 8,2 мільёна – грамадзянам Украіны.

У ведамстве зазначаюць, што ў Польшчы назіраецца нізкі ўзровень беспрацоўя: на канец ліпеня ён склаў 4,9 %. У канцы ліпеня 2022 года ў краіне налічвалі 811,5 тысячы беспрацоўных.

Гісторыі
Два гады пасля рэвалюцыі: як склаліся лёсы ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
2022.08.09 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў