Затрыманых анархістаў Бялова і Рубашку перавялі на Валадарскага. Ім абрана мера стрымання – 2 месяца зняволення


Затрыманыя 29 ліпеня анархісты Яўген Рубашка і Аляксандр Бялоў у пятніцу, 6 жніўня, былі пераведзеныя з ізалятара часовага ўтрымання ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Ім выбрана мера стрымання – 2 месяцы зняволення і выстаўленыя абвінавачванні па артыкуле 342 КК РБ.

Затрыманыя анархісты Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка. Каллаж з фота: belsat.eu

Па словах сяброў, пры пераводзе ў СІЗА ў Яўгена Рубашкі забралі ўсе кнігі і паставілі на прафілактычны ўлік, як схільнага да экстрымізму, што азначае ўнясенне адметкі ў асабістую справу, асаблівае стаўленне і дадатковая праца з псіхолагам.

Аднак пачувае ён сябе не дрэнна. У камеры прахалодна, але Яўген гэта адзначае хутчэй як плюс. Таксама штодня іх выводзяць на прагулкі і раз на тыдзень у душ.

Нагадаем, што падчас правядзення ператрусу на кватэры, а таксама ў РУУС анархіста збівалі і катавалі, надзявалі пакет на галаву, патрабуючы доступу да яго тэлефону і камп’ютара.

Артыкулы
«Надзявалі пакет на галаву, напаілі невядомай вадкасцю». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і збіцця анархіста Рубашкі
2021.07.31 16:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў