Улады збіраюцца зліквідаваць «Перспектыву». Чым гэта пагражае бізнесу?


Улады Беларусі збіраюцца зліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва». З адпаведным пазовам Міністэрства юстыцыі Беларусі звярнулася ў Вярхоўны Суд. Пра магчымыя наступствы для прадпрымальнікаў мы паразмаўлялі з кіраўніком «Перспектывы» Анатолем Шумчанкам.

Hавiны
У Беларусі сабраліся ліквідаваць «Перспектыву»
2021.08.10 09:27

9 жніўня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі плануе зліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва». Як вы пра гэта даведаліся?

Гэта стала вядома з размовы з чыноўнікамі з Міністэрства юстыцыі, менавіта яны нам паведамілі. Аднак прадмет пазову і сутнасць прэтэнзіяў для нас пакуль невядомыя: мы чакаем афіцыйнага ліста з гэтай нагоды.

На сваёй старонцы ў Facebook вы паведамілі, што з 15 ліпеня рахунак аб’яднання быў арыштаваны. Як вы можаце пракаментаваць сітуацыю?

Паводле паведамлення ад супрацоўнікаў «Прыёрбанку», з 15 ліпеня 2021 года пастановай Следчага Камітэту на разліковы рахунак «Перспектывы» накладзены арышт. У той момант на ім было 24 тысячы рублёў, сабраных індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў чэрвені гэтага года. Аднак пастановы мы пакуль не гатовыя пракаментаваць, бо паведамлення пра гэта ад Следчага камітэту мы яшчэ не атрымалі, і прычынаў такога рашэння мы не ведаем.

Размова
Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?
2021.04.07 22:20

Давайце крыху звернемся да гісторыі. Як доўга існуе арганізацыя і якую рэальную дапамогу яна надае прадпрымальнікам?

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва» існуе ўжо 19 гадоў. За гэты час мы паспелі зарэкамендаваць сябе як аўтарытэтная і моцная арганізацыя для абароны правоў і законных інтарэсаў індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі. За ўсе 19 гадоў была выкананая вялізная праца, якая паспрыяла ў выніку захаванню і будаўніцтву малога бізнесу ў краіне.

У траўні гэтага года адбывалася даследаванне індэксу прадпрымальніцкіх настрояў на 2021 год, у межах якога былі сабраныя адказы ад прадпрымальнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Па выніках гэтага даследавання мы можам сказаць, што 99,4 % апытаных прадпрымальнікаў лічаць дзейнасць «Перспектывы» патрэбнай, а 96,8 % упэўненыя, што арганізацыя дапамагае прыцягнуць органы ўлады да пераадолення іхных праблемаў.

Таксама пераважная большасць удзельнікаў даследавання – 92,6 % – адзначае, што не зможа абыходзіцца без інфармацыі і падтрымання ад аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва».

Расследaванні
Як гаманцы Лукашэнкі ўцякаюць ад санкцый
2021.04.06 12:47

Ці былі раней з боку дзяржавы спробы зліквідаваць «Перспектыву»?

У гісторыі нашай арганізацыі ўжо былі спробы ліквідацыі, аднак у выніку ўсё развязвалася станоўча. Але гэтым разам, як мне здаецца, сітуацыя досыць сур’ёзная, улічваючы тое, што цяпер адбываецца ў нашай краіне. Але і цяпер «Перспектыва» гатовая падаць органам улады змястоўную інфармацыю пра сваю дзейнасць, каб працягнуць працаваць легальна і надалей на карысць малога бізнесу і дзяржавы агулам.

Якія наступствы чакаюць дзяржаву і прадпрымальнікаў у выніку ліквідацыі аб’яднання?

Ліквідуючы «Перспектыву», улады самі сябе пазбаўляюць магчымасці эфектыўнай зваротнай сувязі з бізнесам і здольнасці прэвентыўна развязваць праблемы на пачатковых этапах. А гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да больш сур’ёзных фактараў напружанасці ў адносінах з грамадствам, якія могуць набыць стыхійны і непрадказальны характар.

Расследaванні
На чым трымаецца бізнес-імперыя Лукашэнкі?
2021.03.04 11:30

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва» на чале з Анатолем Шумчанкам створанае ў снежні 2002 года і вядомае арганізацыяй і правядзеннем шматлікіх акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў. Таксама аб’яднанне неаднаразова выступала ініцыятарам перамоваў і сустрэчаў прадпрымальнікаў з кіраўніцтвам краіны.

«Перспектыва» дзейнічае рознымі шляхамі: распрацоўвае і прапаноўвае праекты законаў, падтрымлівае вулічныя пратэсты прадпрымальнікаў і іх забастоўкі (вялікі розгалас атрымалі пратэсты 2016 года супраць указу 222, калі рынкі па ўсёй краіне спусцелі на больш як месяц), ладзіць форумы прадпрымальнікаў, на якія запрашае прадстаўнікоў улады.

За сваю актыўную дзейнасць кіраўнік абʼяднання Анатоль Шумчанка неаднаразова караўся ўладамі турэмнымі тэрмінамі, супраць яго заводзілі адміністратыўныя ды крымінальныя справыі. «Amnesty International» у 2005 годзе называла Шумчанку вязнем сумлення. Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 1995 годзе збіраўся неўзабаве «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку».

Віцька Кавалак belsat.eu

Стужка навінаў