Украіна выказала пратэст Беларусі ў сувязі са словамі Лукашэнкі


Міністэрства замежных справаў Украіны выказала рашучы пратэст супраць шэрагу заяваў Аляксандра Лукашэнкі падчас учарашняй прэс-канферэнцыі. У Кіеве некаторыя словы Лукашэнкі лічаць недапушчальнымі.

МЗС Украіны выклікаў часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь ва Украіне Кірыла Камышава. Дыпламату паведамілі, што гатовасць Лукашэнкі прызнаць суверэнітэт Расеі над часова акупаваным украінскім Крымам раўнасільная саўдзелу ў злачынстве Крамля супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

«Мы прасілі даць тлумачэнні адносна словаў Лукашэнкі, якія могуць сведчыць, што беларускі бок дазволіў самазваным »пракурорам« з часова акупаванага Луганску дапытаць Рамана Пратасевіча. У выпадку пацверджання гэта будзе супярэчыць раней атрыманаму ўкраінскім бокам афіцыйнаму адказу МЗС Беларусі, якое катэгарычна абвяргае гэты факт», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Украіны.

Украіна таксама звярнула ўвагу на пагрозы Лукашэнкі «паставіць Украіну на калені» пад выглядам Уладзіміра Пуціна. Беларускаму дыпламату сказалі, што гэтыя словы – прыкмета слабасці Беларусі, а не дэманстрацыя сілы.

Hавiны
«Я ўросся ў гэтую краіну». Лукашэнка даў рэкордна доўгую прэс-канферэнцыю на гадавіну выбараў. ЖЫВЫ БЛОГ
2021.08.09 12:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў