У Беларусі сабраліся ліквідаваць «Перспектыву»


Аб’яднанне прадпрымальнікаў таксама трапіла пад «зачыстку».

Анатоль Шумчанка на форуме прадпрымальнікаў. Фота са старонкі ў Facebook

Старшыня рады рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка даведаўся ад чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі аб позве міністэрства ў Вярхоўны суд аб ліквідацыі аб’яднання, пра што расказаў на Facebook у ноч на 10 жніўня.

Падрабязнасцяў пра прычыны ён яшчэ не ведае – дакументы ў «Перспектыву» пакуль не прыйшлі. Аднак яшчэ 15 ліпеня Следчы камітэт наклаў арышт на рахунак арганізацыі, на якім было каля 24 тысяч рублёў, сабраных індывідуальнымі прадпрымальнікамі Беларусі.

Размова
Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?
2021.04.07 22:20

«Перспектыва» амаль 19 гадоў займаецца прасоўваннем інтарэсаў малога бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў. Установа з’явілася пасля пратэстаў прадпрымальнікаў у 2002 годзе.

«Перспектыва» дзейнічае рознымі шляхамі: распрацоўвае і прапануе праекты законаў, падтрымлівае вулічныя пратэсты прадпрымальнікаў і іх забастоўкі (вялікі розгалас атрымалі пратэсты 2016 года супраць указу 222, калі рынкі па ўсёй краіне спусцелі на больш як месяц), ладзіць форумы прадпрымальнікаў, на якія запрашае прадстаўнікоў улады.

Улады пераследавалі арганізацыю і яе лідараў, «Amnesty International» у 2005 годзе называла Шумчанку вязнем сумлення. Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 1995 годзе збіраўся неўзабаве «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку».

Артыкулы
У Горадні ліквідуюць рок-клуб Ігара Банцэра і ўстанову, якая ладзіла праект для людзей сталага веку
2021.07.27 17:50

АА belsat.eu

Стужка навінаў