Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек


На наступны дзень пасля гадавіны з пачатку пратэстаў праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек.

Асуджаных пазвабілі волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады ці суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  • Іван Ківа асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу міліцыянтаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Артур Рыбін асуджаны паводле ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства») і паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці») за тое, што зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі, і за абразлівы каментар у «Тэлеграме» да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму;
  • Аляксей Баяровіч асуджаны паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Аляксандр Шчарбацюк асуджаны паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму;
  • Андрэй Асаула асуджаны паводле ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта») паўторна да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму;
  • Таццяна Звярко асуджаная паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да аднаго і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда;
  • Дзяніс Іваноў асуджаны паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

Агульная колькасць палітычных зняволеных у нашай краіне цяпер складае 617 чалавек.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў