На гадавіну пратэсту ў Менску затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв'ю


9 жніўня споўніўся год з пачатку паслявыбарчых пратэстаў. У Менску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв’ю ў менчукоў.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы ПЦ «Вясна».

Журналіст радыё «Свабода» Антон Трафімовіч. Журналісты падчас працы на пратэстнай акцыі. ЦУМ, Менск. 1 верасня 2020.
Фота: ТК / Белсат

Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд Транзіт» за Чырвоным касцёлам, затым перавялі ў сіні аўтобус МАЗ. Далейшы лёс журналістаў не вядомы.

Але афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Наталля Ганусевіч сцвярджае, што 9 жніўня ў сталіцы ніякіх журналістаў не затрымлівалі.

Артыкулы
Амаль паўтысячы затрыманняў. БАЖ апублікаваў статыстыку па рэпрэсіях у медыясферы
2021.08.09 09:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў