МУС: Зняволены журналіст Андрэй Скурко знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыкаў


ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ на свой зварот аб медычнай дапамозе зняволенаму кіраўніку аддзелу рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэю Скурко. Міліцыянты не адказалі на ўсё пытанні, паколькі спасылаюцца на таямніцу медычнага характару.

Напрыканцы ліпеня з’явілася інфармацыя, што Андрэй Скурко захварэў у СІЗА на Валадарскага на COVID і яго змясцілі ў медычную частку. БАЖ звярнуўся да МУС са зваротам аб медычнай дапамозе.

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС паведаміў, што Андрэй Скурко ў СІЗА №1 знаходзіцца пад дынамічным наглядам медычных працаўнікоў установы і атрымлівае дапамогу ў поўным аб’ёме. Болей у МУС не адказалі, спасылаючыся на таямніцу інфармацыі медычнага характару.

Адказ міліцыянтаў пра здароўе Андрэя Скурко.
Фота: БАЖ
Адказ міліцыянтаў пра здароўе Андрэя Скурко.
Фота: БАЖ

З уласных крыніц БАЖ стала вядома, што зняволены журналіст сапраўды ідзе на папраўку.

З 8 ліпеня працаўнікі «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі. Усяго ў няволі цяпер 29 прадстаўнікоў медыя.

Фота
Пратэсныя фота 2020. Як гэта было
2021.08.10 09:00

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў