Польшча не дапусціць вяртання «расейскага свету» на сваю зямлю


Гэта заявіў прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі на ​​жалобным мерапрыемстве ў Гібах, паведамляе polskieradio.

Матэўш Маравецкі.
Фота: Olivier Hoslet / Reuters

У Гібах Падляскага ваяводства праходзяць памятныя імпрэзы з нагоды 77-й гадавіны Аўгустоўскай аблавы. Матэўш Маравецкі падчас выступу на імпрэзе заявіў:

«Гэтая зямля ў бяспецы. Сувальшчына, Сэйны, Аўгустаў, Саколка – усё Падляшша, уся ўсходняя Польшча – у бяспецы. А бяспека залежыць ад узмацнення польскай арміі, і сёння мы надалі гэтаму ўмацаванню вялікую ўвагу. І гэта трэба зрабіць, каб на гэтых землях ізноў не запанаваў «расейскі свет», той самы, што сёння выяўляецца ва Украіне».

7 ліпеня начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Беларусі, намеснік начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі Руслан Касыгін заявіў у інтэрв’ю «Беларусь сегодня», што ў выпадку ваеннага канфлікту паміж еўрапейскімі краінамі і Расеяй Беларусь ударыць па Польшчы:

«Перш за ўсё менавіта польскаму кіраўніцтву трэба разумець, што ў выпадку пачатку ваеннага канфлікту тэрыторыя Польшчы з яе ваеннай інфраструктурай робіцца першачарговым аб’ектам удару».

Hавiны
ГРУ Беларусі: У выпадку вайны паміж Еўропай і Расеяй Беларусь нанясе ракетныя ўдары па Польшчы
2022.07.07 15:04

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў