Падчас вайны ва Украіне загінулі не меней за 347 дзяцей


Яшчэ 648 дзяцей былі параненыя. Такія звесткі дае Генпракуратура Украіны 10 ліпеня.

«Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці – 348, Харкаўскай – 187, Кіеўскай – 116», – гаворыцца ў паведамленні.

Гэтыя лічбы не канчатковыя, удакладняюцца звесткі пра загінулых у месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў.

Паводле дадзеных ААН на 4 ліпеня, ад баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны загінулі 335 дзяцей. Гэтыя лічбы ўключаюць дзяцей, якія загінулі на тэрыторыях Данецкай і Луганскай вобласцяў, што застаюцца пад кантролем прарасейскіх сілаў.

Агулам Офісу галоўнага пракурора Украіны вядома пра 22 504 злачынствы і ваенныя злачынствы расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны.

Hавiны
Украіна мініруе небяспечныя кірункі на мяжы з Беларуссю
2022.07.09 17:26

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў