Падчас масавых пратэстаў у Шры-Ланцы пацярпелі больш за 100 асобаў


9 ліпеня ў горадзе Колёмба ў Шры-Ланцы на вуліцы выйшлі тысячы мітынгоўцаў з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка краіны. Мітынгоўцы ўвайшлі на тэрыторыю рэзідэнцыі прэм’ер-міністра і падпалілі ўрадавы будынак. У выніку масавых акцыяў пацярпелі 103 чалавекі, піша выданне newsfirst.lk.

Пратэсты ў Шры-Ланцы.
Фота: newswire.lk

Прэс-сакратар Нацыянальнага шпіталю Колёмба распавёў, што 55 пацыентаў трапілі на стацыянарнае лячэнне, адзін чалавек застаецца на лячэнні ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Сярод пацярпелых – 11 журналістаў.

Улады краіны заявілі, што прэзідэнт Готабая Раджапакша мусіць 13 ліпеня сысці ў адстаўку. Пакіне сваю пасаду і прэм’ер-міністр. Бліжэйшым часам адбудуцца новыя выбары.

Жыхары Шры-Ланкі абураныя высокай інфляцыяй. Тут забаранілі продаж аўтамабільнага паліва прыватным асобам, закрываюць школы, не хапае харчоў і няма грошай, каб набыць іх за мяжой. Да сітуацыі спрычыніўся заняпад турызму і рост коштаў на нафту. Да таго ж улады краіны рабілі няўдалыя захады пераадолець праблемы.

Hавiны
Пратэсты на Шры-Ланцы: прэзідэнт можа пайсці ў адстаўку 13 ліпеня
2022.07.09 22:02

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў