Фігуранта «справы Ціханоўскага» Арцёма Сакава перавялі ў калонію


Абвінавачанага ў «справе Ціханоўскага» 27-гадовага Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію. Відэааператара YouTube-каналу «Страна для жизни» асудзілі да 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітзняволены Арцём Сакаў. Артем Саков

27-гадовы Арцём Сакаў быў адным з відэааператараў YouTube-каналу «Страна для жизни». Былы памежнік быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і здымаў для каманды. Сілавікі схапілі яго 31 траўня ва ўласнай кватэры. На пікеце 29 траўня падчас правакацыі супраць Сяргея Ціханоўскага ў Горадні яго не чапалі.

Арцёма абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і прысудзілі 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

3 ліпеня Арцёма этапавалі ў папраўчую калонію № 17 у Шклове.Падтрымаць палітвязня можна лістамі салідарнасці:

ПК № 17, 213004 Шклоў, 1-я Заводская 8, Арцёму Мікалаевічу Сакаву (на лістах пазначайце «каранцін»).

Аб’ектыў
Жорсткія прысуды па «справе Ціханоўскага» Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў
2022.06.02 00:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў