124 выпадкі сексуальнага гвалту зафіксавала ААН ва Украіне падчас вайны


Спецпрадстаўніца ААН у справах сексуальнага гвалту ва ўмовах канфлікту Праміла Патэн удакладніла, што гэта «толькі вяршыня айсбергу».

«Гэта самае хаванае злачынства. Людзі, якія выжылі пасля сексуальнага гвалту, пра гэта не расказваюць ні праваахоўным органам, ні міжнародным арганізацыям, ні праваабаронцам. Людзі лічаць гэтае злачынства ганебным», – каментуе ўкраінская праваабаронца і кіраўніца праўлення Цэнтру грамадзянскіх свабодаў Аляксандра Матвійчук.

Таксама праваабаронца адзначае:

«Ва Украіне акупавана больш за 20 % тэрыторыі. Як мы разумеем, людзі там засталіся сам-насам з акупантамі, там не прысутнічаюць міжнародныя арганізацыі. І тут ідзецца нават не пра тое, што немагчыма праводзіць якія-небудзь следчыя дзеянні, выяўляць і фіксаваць гэтыя факты. Рэч у тым, што людзі баяцца нават звяртацца. Яны разумеюць, што ніякай магчымасці дапамагчы ім ні ў кога проста няма».

Таму частка грамадзянаў папросту не мае фізічнай магчымасці паведаміць, што здарылася, праваахоўнікам.

Hавiны
Падчас вайны ва Украіне загінулі не меней за 347 дзяцей
2022.07.10 16:43

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў