Журналістка БелаПАН Тацяна Каравянкова з'ехала з Беларусі


Журналістка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяна Каравянкова пакінула Беларусь у святле чарговай атакі спецслужбаў на незалежную прэсу.

Тацяна выехала за мяжу 9 ліпеня. Пра гэта яна сама распавяла ў Фэйсбуку:

«Гэта цяжкае рашэнне, якое, я спадзявалася, ніколі не давядзецца прымаць і якое ўсяляк адцягвала, мы з рэдакцыяй у выніку прынялі літаральна за некалькі хвілінаў. На зборы спатрэбілася яшчэ дзве гадзіны.

Цяпер мяне раздзірае ад зусім процілеглых пачуццяў і бясконцых пытанняў у галаве: ці стаў ад’езд праявай слабасці або разважлівасці? Можа, папярэджанне мы пераацанілі, а на самай справе ўсё б абышлося і магла працягваць працаваць дома? Адчуванне бяспекі, калі, прачынаючыся раніцай, разумееш, што можна не ўздрыгваць ад любога гуку за ўваходнымі дзвярыма, перакрываецца страхам за пакінутых калегаў і родных. Упэўненасць, што ўсё гэтае пекла ў Беларусі не будзе доўжыцца доўга, змяняецца напамінам пра тое, што многія да мяне зʼязджалі толькі на пару месяцаў, а ў выніку гадамі не могуць вярнуцца дадому. І так па крузе бясконца.

Выраз «беларус беларусу беларус» за апошні год набыла зусім новае значэнне. Дзякуй усім, хто дапамог і працягвае дапамагаць у гэтай сітуацыі, хто падтрымлівае і не дае зваліцца ў адчай і шкадаванні. Працягваем працаваць».

Hавiны
Рэакцыя сацсетак на словы журналісткі Таццяны Каравянковай падчас брыфінгу аб перахопе самалёта
2021.06.14 21:13
  • Журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову неаднойчы затрымлівалі падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. У 2018 годзе яна стала фігуранткай так званай «справы БелТА», у межах якой пад пераслед трапілі амаль два дзясяткі журналістаў недзяржаўных медыяў. Пазней справу супраць Каравянковай закрылі.
  • У студзені 2021 года ў офісе БелПАН адбыўся ператрус у межах справы, заведзенай супраць журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Нядаўна яму было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт.356 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «здрада дзяржаве».
  • У чэрвені 2021 года Таццяна Каравянкова адзначылася тым, што падчас брыфінгу МЗС, куды ў прапагандысцкіх мэтах прыцягнулі Рамана Пратасевіча, журналістка выказала словы падтрымкі палітвязню і заявіла, што не верыць ягоным публічным заявам, зробленым пад прымусам.
  • 8-9 ліпеня ў Беларусі прайшла хваля арыштаў незалежных журналістаў, ператрусы ў іх кватэрах і рэдакцыях недзяржаўных медыяў. У КДБ дзеянні сілавікоў назвалі «шырокамаштабнай аперацыяй па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў».
Меркаванні
Чорны дзень «Нашай нівы». Беларускія ўлады спрабуюць высечы незалежныя СМІ пад корань
2021.07.10 14:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў