У Еўрапарламенце абмяркуюць сітуацыю з незалежнымі СМІ ў Беларусі


Паводле прэс-службы Еўрапарламенту, абмеркаванне адбудзецца ў панядзелак, 12 ліпеня, у межах паседжання платформы па барацьбе з беспакаранасцю ў Беларусі.

Гэта будзе ўжо другое паседжанне створанай у Еўрапарламенце платформы па барацьбе з беспакаранасцю ў Беларусі. Тэма абмеркавання – сітуацыя з незалежнай прэсай і магчымыя захады па падтрыманню журналістаў у святле масавых палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Сярод удзельнікаў сустрэчы заяўлены спецыяльны дакладчык ААН ў пытаннях абароны права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Айрын Кхан, прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру, адзін з кіраўнікоў праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Антуан Бернар.

Hавiны
Еўрапарламент заклікае ўвесці супраць рэжыму Лукашэнкі новыя санкцыі, у тым ліку адключыць краіну ад SWIFT
2021.06.10 10:50

Нагадаем, 8-9 ліпеня ў Беларусі прайшла хваля арыштаў незалежных журналістаў, ператрусы ў іх кватэрах і рэдакцыях недзяржаўных медыяў. У КДБ дзеянні сілавікоў назвалі «шырокамаштабнай аперацыяй па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў».

Аб’ектыў
Зачыстка недзяржаўных медыяў 2.0
2021.07.09 22:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў