Супраць Дзяніса Урбановіча распачалі крымінальную справу


У чым вінавацяць лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча дагэтуль інфармацыі няма.

Як стала вядома «Белсату», сёння, 10 ліпеня Дзяніс перадаў на волю праз чалавека, з якім адбываў адміністрацыйны арышт у адной камеры, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Канкрэтны артыкул пакуль невядомы.

Дзяніса Урбановіча затрымалі 3 ліпеня ў цэнтры Менску і адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.

Hавiны
3 ліпеня ў Беларусі затрымалі грамадзяніна Украіны і старшыню «Маладога фронту»
2021.07.04 11:49
Стужка навінаў