«Зачысціць краіну ад нягоднікаў» – Лукашэнка распавёў чыноўнікам, як працаваць з насельніцтвам


Сёння Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе для чыноўнікаў аб «актуалізацыі метадаў і формаў працы з насельніцтвам». Ён працягнуў рыторыку, што трэба працягваць палітыку кантролю і «зачыстак» у Беларусі, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка. 26 траўня 2022 года.
Фота: president.gov.by

Лукашэнка распавёў, што няўрадавыя арганізацыі нясуць вялікую небяспеку для краіны. Ён заявіў, быццам пад «моднай шыльдай» недзяржаўных арганізацыяў, створаных дзеля абароны сабакаў і катоў, «падкідвалі палітычна ангажаваных людзей».

«І вось яны выбухнулі ў шэрагу першых у 2020 годзе. Гэта значыць, праз нашае патуранне, усіх нас з вамі, і мяне ў тым ліку. Узніклі вось такія малыя выспачкі ў нашым грамадстве, што абсарбавалі да сябе ўсё тое, супраць чаго мы мусілі змагацца. Ну і атрымалі», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі дасягнула 1239 чалавек
2022.06.09 21:59

На ягоную думку, цяпер надышоў час усіх «зачысціць». Сітуацыю ў краіне Лукашэнка параўнаў з выспаю, ахопленай полымем. Таксама ён выказаў меркаванне, якім чынам дзяржаўныя органы мусяць супрацоўнічаць з грамадствам.

«Добра, што цяпер працэс пайшоў жорстка. Я хацеў бы, каб улада разумела, што грамадства мусіць быць зачышчанае ад гэтых нягоднікаў. Усе мусяць пайсці працаваць, прыбірацца і напружвацца для таго, каб захаваць мір і спакой вось на гэтай выспачцы. Гэта ўжо выспачка, Беларусь. Вы што, не разумееце гэтага. Вакол усё палае. Дзесьці ідзе вайна гарачая, а дзесьці пакуль частка гібрыднай вайны, звязаная са сродкамі масавай інфармацыі, эканомікай і гэтак далей. Усё палае вакол. Нам спакою не дадуць. А мы мусім абаперціся і выставіць», – сказаў ён.

Hавiны
Працягваецца пераслед незалежных прафсаюзаў. У Салігорску прыйшлі ў галоўны офіс БНП
2022.05.25 12:52

Лукашэнка таксама адзначыў, што мясцовыя ўлады мусяць быць больш пільнымі да ініцыятываў грамадзянаў, адгукацца, каб тыя не хадзілі ў «заангажаваныя НДА». Агулам жа, у ягоным разуменні, грамадзянская супольнасць мусіць быць партнёрам дзяржавы, а не заставацца ў апазіцыі ёй. Таму праца грамадзянскай супольнасці будзе ўрэгуляваная ў законе. У прыватнасці, будзе забароненае фінансаванне недзяржаўных арганізацыяў з-за мяжы.

«Найбольш аўтарытэтныя суб’екты, што будуць адпавядаць патрабаванням закону «аб грамадзянскай супольнасці», мусяць будуць стаць арганічнай часткай Усебеларускага народнага сходу. Гэта важная задача на найбліжэйшую перспектыву», – сказаў ён.

У сваім выступе ён прызнаў, што ўлада часам не бачыць ініцыятываў насельніцтва, і што гэтае пытанне яна прагледзела, дзякуючы чаму на гэтай ніве «расквітнелі розныя маргінальныя арганізацыі». Для гэтага Лукашэнка заклікаў мясцовыя органы ўлады бліжэй і аператыўней працаваць з насельніцтвам, што, відаць, ёсць заклікам да далейшага закручвання гаек у краіне.

Інтэрв’ю
Святлана Ціханоўская: «Цяпер вызначаецца лёс Беларусі і Еўропы. Мы не спыняем працы ні на дзень»
2022.06.03 13:46

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў