СМІ: «Газпром» і іншыя расейскія кампаніі могуць пераехаць у Турэччыну


Пасля поўнамаштабнага ўварвання на тэрыторыю Украіны шматлікія расейскія кампаніі і дзяржкарпарацыі трапілі пад амерыканскія і еўрапейскія санкцыі. Цяпер з’явілася інфармацыя, што прадстаўніцтвы расейскага бізнесу могуць пераехаць у Турэччыну, каб выйсці з-пад санкцыяў. Пра гэта піша выданне «Habertürk».

«Газпром».
Фота: gazprom.ru

Расея і Турэччына ў апошнія тыдні абмяркоўвалі працэс перамяшчэння расейскіх падсанкцыйных кампаніяў з Еўропы ў турэцкую юрысдыкцыю. Паводле турэцкіх выданняў, у апошнія 48 дзён Расея і Турэччына актыўна абмяркоўвалі рэлакацыю расейскіх кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі ЕЗ, з Еўропы ў Стамбул.

«Паводле атрыманай намі інфармацыі, 43 расейскія кампаніі і алігархі, у тым ліку «Газпром», перанясуць свае штаб-кватэры з Еўропы ў Стамбул. Гэты працэс, як чакаецца, пачнецца ў ліпені», – піша «Habertürk».

Акрамя таго, выданне адзначае, што напярэдадні візіту кіраўніка расейскага МЗС Сяргея Лаўрова ў Турэччыну туды прыбыла расейская дэлегацыя, якая абмеркавала папярэднія ўмовы пераносу офісаў расейскіх кампаніяў з Еўропы.

Раней з’яўляліся паведамленні, што некаторыя авіякампаніі з Расеі разглядаюць магчымасць перавесці свой бізнес у Турэччыну, каб пазбегчы санкцыяў, якія забараняюць ім лізінг, абслугоўванне і рамонт самалётаў.

Hавiны
Турэччына заяўляе пра папярэднія дамоўленасці наконт экспарту ўкраінскай пшаніцы
2022.06.06 10:56

Таксама нагадаем, што прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган выступіў супраць далучэння Швецыі і Фінляндыі да NATO, а таксама ініцыяваў перамовы пра транспартаванне ўкраінскай пшаніцы з заблакаваных партоў Чорнага мора.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў