Швейцарыя далучылася да шостага пакету санкцыяў ЕЗ супраць Расеі і Беларусі


10 чэрвеня Швейцарыя прыняла рашэнне аб увядзенні новых санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Санкцыі ўяўляюць сабою фінансавыя абмежаванні і забарону на ўезд для ста асобаў. Таксама Бэрн далучыўся да шостага пакету санкцыяў ЕЗ.

10 чэрвеня Федэральная рада Швейцарыі прыняла рашэнне аб далучэнні да шостага санкцыйнага пакету ЕЗ супраць Расеі і Беларусі. Акрамя таго, Швейцарыя ўхваліла санкцыі супраць больш чым 100 расейскіх і беларускіх фізічных і юрыдычных асобаў.

«У чорны спіс патрапілі вайскоўцы, якія нясуць адказнасць за зверствы, учыненыя ў Бучы, асобы, якія дзейнічаюць у сферах палітыкі і дэзынфармацыі/прапаганды, а таксама некаторыя алігархі і члены іх сем’яў», – гаворыцца ў паведамленні Федэральнай рады.

Акрамя таго Швейцарыя ўхваліла выключэнне чатырох новых расейскіх і беларускіх банкаў з сістэмы SWIFT.

Шосты пакет санкцыяў ЕЗ, які прынялі ў Бруселі 3 чэрвеня, прадугледжвае эмбарга на сырую нафту і некаторыя нафтапрадукты з Расеі. Гэтае эмбарга будзе паступова ўводзіцца ў ЕЗ і ўступіць у сілу да 2023 году. Таксама ў фінансавым сектары забараняецца аказанне паслугаў аўдыту і бізнес-кансалтынгу. Таксама ЕЗ забараняе прадпрыемствам рэкламаваць кантэнт, які вырабляецца або транслюецца некаторымі расейскімі СМІ, такімі як Russia Today або Sputnik.

Hавiны
У Нямеччыне з’явіліся маркі з выявамі палітвязняў
2022.06.10 19:34

Алёна Аляксандрава, belsat.eu

Стужка навінаў