Кіраўнік МНС Сіняўскі заявіў, што беларускім ратавальнікам не будуць выдаваць кулямётаў і гранатамётаў


Беларускі міністр надзвычайных сітуацыяў Вадзім Сіняўскі пракаментаваў запланаваную выдачу зброі працаўнікам МНС. Чыноўнік у эфіры тэлеканалу ОНТ заявіў, што ў новаўвядзенні няма нічога надзвычайнага, а таксама распавёў, якую зброю атрымаюць ратавальнікі.

Вадзім Сіняўскі, кіраўнік МНС. Скрыншот: Youtube

Кіраўнік МНС заявіў, што ратавальнікам не будуць выдаваць кулямётаў і гранатамётаў. Сіняўскі паведаміў, што працаўнікі ведамства атрымаюць пісталеты і аўтаматы.

«У МНС ужо арганізаваныя спецыяльныя пакоі для захоўвання зброі. Іх 11. У іншых падраздзяленнях зброя будзе захоўвацца ў міліцыі і выдавацца ў выпадку неабходнасці, каб выкарыстоўвацца паводле прызначэння», – заявіў Вадзім Сіняўскі.

Нагадаем, што раней міністр казаў, што ратавальнікі атрымаюць зброю ўжо ў першай палове чэрвеня.

Паводле яго, гэта робіцца для барацьбы з масавымі беспарадкамі. Аляксандр Лукашэнка анансаваў узбраенне працаўнікоў МНС у лютым 2022-га. Паводле яго, яны ўстануць побач з войскам «на абарону радзімы».

Артыкулы
Супрацоўнікам МНС Беларусі збіраюцца выдаць зброю для здушэння пратэстаў
2022.05.30 09:15

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў