Францыя і Чарнагорыя гатовыя перадаць Украіне новае дадатковае ўзбраенне


Прадстаўнікі Францыі і Чарнагорыі заявілі аб гатовасці надаць дадатковую ваенную дапамогу Украіне. Эманюэль Макрон і прэм’ер-міністр Чарнагорыі Дрытан Абазавіч паведамілі аб падтрыманні Украіны, якая бароніцца ад расейскай агрэсіі, піша «Европейская правда».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Гаўбіца М777. Крыніца: Wikimedia Commons

Макрон заявіў аб гатовасці перадаць Украіне больш цяжкай зброі.

Прэзідэнт Францыі правёў тэлефонныя перамовы з украінскім калегам. Макрон падкрэсліў, што ягоная краіна застаецца на баку Украіны. Макрон спытаў Зяленскага аб патрэбах у ваеннай тэхніцы, палітычным і фінансавым падтрыманні і гуманітарнай дапамозе.

Нагадаем, што Францыя ўжо перадала Украіне каля дзясятка гаўбіцаў «Caesar» і навучыла ўкраінскіх жаўнераў у Францыі карыстацца гэтай зброяй. Усталяваныя на цяжкавіку сістэмы «Caesar» калібрам 155 мм могуць трапляць у цэлі на адлегласці да 40 км. Францыя таксама перадае супрацьтанкавыя ракеты «Milan».

Hавiны
Польшча заключыла з Украінай найбуйнейшае за 30 гадоў пагадненне на пастаўку зброі
2022.06.07 21:11

У той жа час Мінабароны Чарнагорыі прапанавала ўраду краіны прыняць рашэнне аб наданні Украіне дадатковай ваеннай дапамогі. Урад адрэагаваў станоўча.

У міністэрстве заявілі, што з пачатку вайны ва Украіне і да гэтага часу Чарнагорыя, як паўнапраўны сябар NATO і кандыдат у ЕЗ, а таксама шчыры сябар украінскага народу, асуджае неапраўданае і незаконнае ўварванне РФ у суверэнную еўрапейскую дзяржаву.

Бліжэйшым часам патрэбы будуць разгледжаныя супольна з украінскім бокам і партнёрамі для надання неабходнай фінансавай, гуманітарнай і ваеннай дапамогі.

Hавiны
Лаўроў не наведаў Сербіі праз адмову прапусціць ягоны самалёт
2022.06.06 14:47

Таксама стала вядома, што прэм’ер-міністр Чарнагорыі Дрытан Абазавіч у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім выказаў гатовасць наведаць Кіеў.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў