З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі ўжо больш як на 5%


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра ўзровень інфляцыі ў краіне станам на канец траўня 2021 года.

Інфляцыя ў траўні ў параўнанні з красавіком склала 0,6%. Пры гэтым у мінулым месяцы харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, а паслугі патаннелі на 0,2%.

Hавiны
З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў ужо амаль на 9%
2021.06.08 10:40

З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі на 5,2%, у тым ліку харчовыя тавары сталі даражэй на 5,5%, нехарчовыя – на 5,6%, а паслугі – на 4,2%.

Гадавая інфляцыя (травень 2021 года адносна траўня 2020-га) склала 9,4%. За год найбольш падаражэлі нехарчовыя тавары (на 10,6%), затым ідуць харчовыя (8,9%) і паслугі (8,7%).

Hавiны
МАРГ працягвае рэгуляваць кошты на харчы
2021.06.07 15:44

Нагадаем, што на гэтым тыдні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўвяло дадатковае абмежаванне росту коштаў на шэраг прадуктаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў