У Расеі суд прызнаў структуры, заснаваныя Аляксеем Навальным, экстрэмісцкімі арганізацыямі


Маскоўскі гарадскі суд увечары 9 чэрвеня забараніў дзейнасць заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй, Фонду абароны правоў грамадзянаў і рэгіянальных штабоў апазіцыйнага палітыка. Пра гэта піша «Медуза».

Названыя структуры прызнаныя экстрэмісцкімі арганізацыямі, цяпер ім забаронена распаўсюджваць любую інфармацыю, здзяйсняць фінансавыя аперацыі, а таксама браць удзел у выбарах і арганізоўваць акцыі. Суд таксама пастанавіў, што рашэнне зліквідаваць арганізацыі «падлягае неадкладнаму выкананню». Паседжанне суда працягвалася ўсяго 12 хвілінаў.

Аляксей Навальны назваў працэс пасмешышчам. Праз некалькі хвілінаў пасля вынясення рашэння заяву палітыка, які застаецца ў папраўчай калоніі, апублікавалі ў ягоным Instagram.

«Калі карупцыя – аснова дзяржаўнай улады, змагары з карупцыяй – экстрэмісты», – заявіў Навальны.

Пры гэтым палітык адзначыў, што ён і ягоныя прыхільнікі нікуды не падзенуцца.

«Мы не назва, не паперка і не офіс. Мы – група людзей, якія абʼядноўваюць і арганізуюць тых грамадзянаў Расеі, хто супраць карупцыі, за сумленныя суды і роўнасць усіх перад законам. Такіх – мільёны. Вы – такія. Пакуль вы ёсць, і мы нікуды не падзенемся. Цяпер усё асэнсуем. Разбярэмся. Зменімся. Эвалюцыянуем. Прыстасуемся. Але ад сваіх мэтаў ды ідэяў не адступім. Гэта нашая краіна, іншай у нас няма», – падкрэсліў Навальны.

Hавiны
Святлана Алексіевіч, Бенедыкт Камбербэтч, Том Ёрк і яшчэ больш за 70 дзеячаў культуры звярнуліся да Пуціна
2021.04.17 14:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў