У Менску агучылі вырак чатыром палітвязням – валанцёрам штабу Бабарыкі


Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапельку, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Менавіта столькі прасіў для палітычных вязняў пракурор Раман Бізюк.

Ігар Ярмолаў, валанцёр штабу Віктара Бабарыкі. Валанцёры штабу Віктара Бабарыкі ў судзе Маскоўскага раёну: Дзмітрый Канапелька, Ігар Ярмолаў, Уладзіслаў Карэцкі, Мікалай Сасеў. Менск, Беларусь. 15 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Справу разглядаў суд Маскоўскага раёну Менску. Валанцёраў штабу Бабарыкі, палітычных вязняў Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапелькі, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева судзілі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК («Рыхтаванне масавых закалотаў») і ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў да ўдзелу ў масавых закалотах, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці»). Віну ніхто з іх не прызнаў.

Медыі назвалі працэс справаю за лазерныя ўказкі. «Белсат» асвятляў гэты судовы працэс.

Працягваецца разгляд справы валанцёраў штабу Бабарыкі. Іх судзяць за лазерныя ўказкі

«Гэта была бесчалавечная жорсткасць». Працягваецца суд над валанцёрамі штабу Бабарыкі

Працягваецца допыт сведак у справе валанцёраў штабу Віктара Бабарыка

Артыкулы
Маці валанцёра штабу Бабарыкі ў судзе: «Я заўсёды ім ганарылася і ганаруся да гэтага часу»
2021.04.21 19:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў