Сілавікі прыйшлі да заснавальніцы народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі»

У аграгарадку Хмелева Жабінкаўскага раёну сілавікі правялі ператрус у доме 49-гадовай Наталлі Дырман. Артыстку затрымалі.

Сілавікі прыйшлі да жанчыны раніцай 10 чэрвеня. Што стала прычынай ператрусу – невядома.

Наталля Дырман – вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Прызнавалася «Чалавекам году» у галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей. У жніўні Наталля звольнілася з дзяржаўнай працы.

У 2020 годзе Дырман падтрымала пратэсты. У верасні яе судзілі паводле арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») і далі штраф.

ІІ belsat.eu

Hавiны