Шоўмен Дзяніс Дудзінскі і ягоная жонка Кацярына Раецкая былі вымушаныя пакінуць Беларусь


Тэлевядоўца і шоўмен Дзяніс Дудзінскі ды ягоная жонка Кацярыны Раецкая з’ехалі з Беларусі неўзабаве пасля таго, як сілавікі правялі ў іхнай кватэры ператрус і забралі тэхніку.

«7 чэрвеня я магла б ехаць на могілкі да бацькі, які памёр роўна год таму, але замест гэтага я складваю ўсё сваё жыццё ў адну валізу і тэрмінова зʼязджаю з дому», – распавяла Кацярына на сваёй старонцы ў Facebook.

Цяпер Дудзінскі і Раецкая ў Кіеве.

«Я ні разу за 29 гадоў не думала пра адʼезд і заўсёды ўпэўнена казала, што я застаюся жыць у Беларусі, каб свае сілы і таленты ўкладваць у яе. Але, аказваецца, самае сурʼёзнае рашэнне можна прыняць за паўдня. І вось я пакуль не магу жыць удома, але спадзяюся, толькі часова», – адзначае Кацярына.

Раней Дудзінскі працаваў на дзяржаўным тэлебачанні, вёў «Славянскі базар» і нацыянальны адбор на «Еўрабачанне». У жніўні 2020 года ён падтрымаў пратэсты, быў звольнены і пакараны адміністратыўным арыштам. У далейшым Дзяніс неаднаразова ў публічнай прасторы выказваўся наконт таго, што адбываецца ў краіне, крытыкаваў дзеянні прадстаўнікоў улады.

Раніцаю 2 чэрвеня да Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай прыйшлі прадстаўнікі ДФР КДК, учынілі ператрус і забралі ўсю тэхніку. Камітэт дзяржкантролю патлумачыў, што ў дачыненні Дудзінскага адбываюцца «правяральныя захады ў пытаннях падаткаабкладання».

Hавiны
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман быў вымушаны з’ехаць ва Украіну
2021.06.05 14:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў