Рэзалюцыя Еўрапарламенту, забарона БТ і інфляцыя пад 10%. 306-ы дзень пратэстаў у Беларусі


306-ы дзень запар беларусы пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту ды рэпрэсіяў з боку сілавікоў ды дзяржавы. Падводзім вынікі 10 чэрвеня.

Санкцыі

Самай гучнай падзеяй дня, верагодна, стала рэзалюцыя Еўрапарламенту па Беларусі. За яе прагаласавалі 626 дэпутатаў, 16 былі супраць і 36 устрымаліся. Еўрапарламентарыі заклікаюць як да персанальных санкцыяў супраць чыноўнікаў, сілавікоў і прапагандыстаў ды карумпаваных бізнесаў, гэтак і да сектаральных эканамічных абмежаванняў.

Абнаўляецца
Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў заклікаў да новых санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі
2021.06.10 18:54

Пакуль сектаральныя санкцыі толькі абмяркоўваюцца, персанальныя ўжо на падыходзе. Як мяркуецца, там будзе 71 асоба і 7 кампаніяў, у тым ліку тыя, дзе парушаліся правы працоўных.

Hавiны
«Bloomberg» распавёў, што можа быць у прамежкавым пакеце санкцыяў Еўразвязу
2021.06.10 23:06

Прыняла свае інфармацыйныя санкцыі і суседняя Украіна. Там забаранілі афіцыйны тэлеканал «Беларусь 24» прысутнасць людзей, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы Украіны, а таксама іншыя парушэнні.

Hавiны
Ва Украіне забаранілі трансляваць тэлеканал «Беларусь 24»
2021.06.10 17:26

Пакуль жа еўрапейскія эканамічныя санкцыі толькі абмяркоўваюцца, гадавая інфляцыя ў Беларусі ўжо дасягнула амаль 10%. За пяць месяцаў кошты ў краіне выраслі на 5,2%, пры тым што ўрад прагназаваў на ўвесь год – да 5%.

Hавiны
З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі ўжо больш як на 5%
2021.06.10 17:37

Рэпрэсіі

Улады ж на гэта адказваюць традыцыйным для іх чынам – рэпрэсіямі. Гэтак, у Менску агучылі вырак чатыром палітвязням – валанцёрам штабу Віктара Бабарыкі. Ім далі па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, як і прасіў пракурор.

Абноўлена
У Менску агучылі вырак чатыром палітвязням – валанцёрам штабу Бабарыкі
2021.06.10 12:20

З Магілёўскага ўніверсітэту звальняюць прафесіяналаў няправільных поглядаў. Людзі адпрацавалі там па 20-30 гадоў, мелі ўзнагароды і гучныя дасягненні, але размаўлялі на беларускай мове, што ў сённяшніх умовах, відаць, ужо падазрона.

Hавiны
З Магілёўскага ўніверсітэту змусілі сысці ўжо трох беларускамоўных выкладчыкаў
2021.06.10 17:03

Да былога пракурора Яўгена Бабака ў межах адміністратыўнай справы ў дом урываюцца невядомыя ў балаклавах, якія разносяць кватэру і затрымліваюць гаспадара. Адказнасць за гэта пасля бярэ МУС.

Абноўлена
Невядомыя разграмілі кватэру экс-пракурора, які спрабаваў завесці справу на сілавікоў
2021.06.10 19:31

Таксама працягваюць выконвацца і смяротныя пакаранні. Пакуль не паводле палітычных справаў.

Hавiны
У Беларусі маглі выканаць чарговы смяротны прысуд
2021.06.10 18:33

Але нягледзячы на ўвесь ціск, беларусы працягваюць пратэставаць і выходзіць на вуліцы штодня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў