Невядомыя разграмілі кватэру экс-пракурора, які спрабаваў завесці справу на сілавікоў


Яўген Бабак.
Фота: Наша Ніва

Невядомыя ў масках разграмілі кватэру былога пракурора Яўгена Бабака. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Паводле сваякоў Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь, хоць ён сядзеў удома з каронавірусам. Прыехаўшы да яго, брат знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

Суседзі распавядаюць, што раніцай да Бабака прыехалі невядомыя ў бронекамізэльках, а ў двары былі два характэрныя бусы. Пасля ўсяго Яўгена звезлі. Дзе ён цяпер і хто праводзіў затрыманне, невядома.

«Грамадзянін не знік, ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Вядома, што затрыманы ў тым ліку актыўна распаўсюджваў інфармацыю з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў. Устанаўліваюцца іншыя падрабязнасці супрацьпраўнай дзейнасці Бабака», – заявілі ў МУС.

Mieszkanie Jauhena Babaka po przeszukaniu, zdj.: nn.by
Кватэра Яўгена Бабака.
Фота: nn.by

Яўген Бабак працаваў памочнікам пракурора Першамайскага раёну Менску. Ён зрабіў прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га. Але ў пракуратуры дакумент праігнаравалі.

Пасля гэтага Бабак звольніўся, бо не мог працаваць ва ўмовах бяздзеяння юстыцыянальных органаў і маўчання ўсіх адказных асоб на беззаконне на вуліцах.

Hавiны
Генпракуратура: Палітвязень Анішчук праглынуў металічны прадмет проста так
2021.06.10 18:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў