Над Беларуссю было сонечнае зацьменне. Мы знялі для вас таймлапс


Сонечнае зацьменне 10 чэрвеня над Беларуссю.
Фота: АЗ / Белсат

Сёння ў небе над Беларуссю можна было пабачыць частковае сонечнае зацьменне.

Найлепш зацьменне было відаць у Менску і Менскай вобласці. Яно дасягнула максімуму а 14:08.

Наступнае падобнае зацьменне мусіць адбыцца толькі 21 чэрвеня 2039 года. Мы знялі таймлапс сённяшняй з’явы.

Паводле «ASTROBEL TEAM», над Беларуссю да 2060 года адбудуцца 16 сонечных зацьменняў. Але ўсе яны будуць частковымі.

А вось поўнае сонечнае зацьменне ў Беларусі будзе толькі 26 траўня 2245 года.

Сонечнае зацьменне 10 чэрвеня над Беларуссю.
Фота: АЗ / Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў