Генпракуратура: Палітвязень Анішчук праглынуў металічны прадмет проста так


Арцём Анішчук. Фота прадастаўлена belsat.eu жонкай

Генеральная пракуратура Беларусі выступіла з заявай з нагоды паведамленняў пра катаванні, здзек і псіхалагічны ціск з боку адміністрацыі ІЧ-15 у Магілёве ў дачыненні да палітвязня Арцёма Анішчук, у выніку чаго ён праглынуў металічны прадмет.

У Генпракуратуры адзначылі, што ў калонію выбыў намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Магілёўскай вобласці, адказны за нагляд выканання заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання.

«Падчас асабістай гутаркі з пракурорскім работнікам Арцём Анішчук не выказваў скаргаў на стан здароўя. На пытанне аб прычынах праглынання іншароднага прадмета растлумачыў, што проста хацеў трапіць у медычную частку. Такім чынам, размешчаная ў адным з Telegram-каналаў інфармацыя не пацвердзілася», – гаворыцца ў заяве ведамства.

Hавiны
Адвакат: Зняволены Анішчук глытаў металічныя прадметы, каб спыніць катаванні ў калоніі
2021.06.09 14:03

Нагадаем, што Вольга Анішчук, жонка асуджанага на два гады калоніі ў справе аб пашкоджанні цвіком машыны жонкі супрацоўніка міліцыі Арцёма Анішчука, расказала, што да ейнага мужа здолеў нарэшце трапіць адвакат: ён прысутнічаў на допыце.

У часе допыту зняволены паведаміў адвакату, што супраць яго чыніла фізічны і псіхалагічны гвалт адміністрацыя Магілёўскай папраўчай калоніі № 15, што гэта адбывалася пастаянна з часу ягонага прыбыцця туды 17 красавіка. У выніку ён «праглынуў металічныя прадметы з мэтаю пазбегнуць далейшых катаванняў».

Hавiны
«Пастаянна ўжываліся катаванні». Як адбываюць пакаранне фігуранты справы пра пашкоджанне аўта працаўніка ДВП
2021.06.10 10:10

Зняволены таксама расказаў, што яго прымушалі пад дыктоўку пісаць сваякам лісты, што ўсё нібыта добра, і пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам. Допыты праводзілі без следчага, у прысутнасці чатырох невядомых асобаў.

Пра катаванні заяўляюць і сваякі іншых фігурантаў справы.

Hавiны
Да 6 гадоў калоніі – выракі пяці менчукам, якія пашкодзілі аўтамабіль жонкі міліцыянта
2021.02.03 13:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў