«Bloomberg» распавёў, што можа быць у прамежкавым пакеце санкцыяў Еўразвязу


ЕЗ можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да 71 чалавека і сямі арганізацыяў з Беларусі. Пра гэта паведамляе «Bloomberg» са спасылкай на ўласную крыніцу.

Спіс уключае суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў вынясенні прысудаў удзельнікам акцый пратэсту, а таксама парламентарыяў, прадстаўнікоў дзяржаўных і праваахоўных органаў, а таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам.

Ёсць таксама некалькі кампаній і экспарцёраў з розных галін, якія абвінавачваюцца ў падтрымцы ўрада Лукашэнкі і рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці.

«Bloomberg» удакладняе, што тэрміны ўвядзення гэтых магчымых санкцый будуць залежаць ад здольнасці ўрадаў краін Еўразвязу прыйсці да пагаднення.

Абнаўляецца
Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў заклікаў да новых санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі
2021.06.10 18:54

Пры гэтым у ЕЗ працягваецца праца над эканамічнымі санкцыямі. Канкрэтныя сектары беларускай эканомікі, якія маюць патрапіць пад іх, пакуль не вызначаныя. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць увядзення санкцыяў супраць калійнай вытворчасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў