Амбасадар РФ у Беларусі распавёў пра сітуацыю з інтэграцыйнымі дарожнымі мапамі


Расейскі амбасадар у Менску Яўген Лукʼянаў заявіў, што праца ў справе ўзгаднення 27 з 28 інтэграцыйных праграмаў фактычна завершаная. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Паводле дыпламата, Расея і Беларусь пакуль не ўзгаднілі дарожнай інтэграцыйнай мапы аб энерганосьбітах. «[Дарожная мапа] застаецца няўзгодненай, як паўфабрыкат, гэта тое, што звязана з энерганосьбітамі. Узаемаразлікамі, коштамі, акцызамі», – цытуе амбасадара ТАСС.

Між тым, дарожная мапа ў справе падатковай палітыкі «ў цэлым прынятая».

Яўген Лукʼянаў заявіў, што інтэграцыя дзвюх краінаў не прадугледжвае паглынання эканомікай адной краіны эканомікі іншай. Дыпламат дадаў, што самае галоўнае ў інтэграцыйным працэсе і развіцці Саюзнай дзяржавы – рухацца эвалюцыйна, а не здзяйсняць нейкіх рэвалюцыйных крокаў, піша «РИА Новости».

Лук’янаў таксама паабяцаў, што Расея не пакіне Беларусі ў выпадку ўвядзення ЕЗ новых санкцыяў.

ВІДЭА
Якая інтэграцыя патрэбная Лукашэнку і Пуціну?
2021.02.12 10:29

Падчас прэс-канферэнцыі амбасадар заявіў, што Расея пакуль не плануе адмяняць абмежаванні на свабоднае перасячэнне наземнай беларуска-расейскай мяжы, якія былі ўведзены летась праз пандэмію каронавірусу.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў