Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук


Пасля працяглай хваробы, на 88 годзе жыцця, памёр першы прэзідэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук.

Пра гэта паведамляе выданне «Украінскія навіны», спасылаючыся на крыніцу з сям’і палітыка.

Першы прэзідэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук.
Фота: apostrophe.ua

Паведамляецца, што Краўчук памёр у 17:00 10 траўня. У канцы чэрвеня ён перанёс аперацыю на сэрцы, а ў канцы ліпеня паведамлялася, што Краўчук пасля аперацыі ўжо месяц знаходзіцца ў рэанімацыі.

Леанід Краўчук, таксама як нядаўна спачылы Станіслаў Шушкевіч, быў адным з падпісантаў «Белавежскага пагаднення» у Віскулях, у выніку якога СССР перастаў існаваць. Леанід Краўчук памёр менш як праз тыдзень пасля першага кіраўніка незалежнай Беларусі Шушкевіча.

У красавіку летась «Белсат» размаўляў з Леанідам Краўчуком пра лёс Лукашэнкі і Беларусі:

Hавiны
«Тварыў незалежнасць». Арцыбіскуп Кандрусевіч падзякаваў Шушкевічу за захаванне правоў чалавека
2022.05.07 14:56

АД belsat.eu

Стужка навінаў