Нямеччына і Катар пакуль не могуць дамовіцца аб умовах паставак газу


Краіны Еўразвязу працягваюць шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак нафты і газу, каб пазбыцца энергетычнай залежнасці ад РФ. Нямеччына цяпер вядзе перамовы з Катарам наконт паставак газу. Бакі пакуль не могуць дамовіцца пра ключавыя ўмовы паставак. «Reuters» паведамляе, што спрэчкі датычацца тэрмінаў кантрактаў і магчымасці перапродажу пастаўленага газу ў іншыя краіны.

Фота MAXIM SHEMETOV / Reuters / Forum

Нямеччына і Катар сутыкнуліся з цяжкасцямі на перамовах аб доўгатэрміновых пастаўках прыроднага газу, бо не маюць згоды адносна ключавых умоваў.

Паводле звестак агенцтва «Reuters», Нямеччына, якая збіраецца да 2040 года скараціць выкіды вуглякіслага газу на 88 %, не пагаджаецца з намерам Катару атрымаць кантракт прынамсі на 20-гадовы тэрмін. У той жа час Катар не згодны з жаданнем Нямеччыны, як і ўсяго Еўразвязу, мець магчымасць перапраўляць газ у іншыя краіны.

Hавiны
Еўропа адмаўляецца ад расейскай нафты. Што ўтрымлівае шосты пакет санкцыяў ЕЗ супраць Расеі?
2022.05.04 11:26

Нямеччына штогод спажывае каля 100 млрд кубаметраў прыроднага газу. Цяпер прыкладна 55 % гэтага аб’ёму паступае з Расеі, астатняе – з Нідэрландаў, Нарвегіі і іншых краінаў.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў